У польскім горадзе Гданьск рыхтуецца да адкрыцця ліцэй, дзе ўсе прадметы будуць выкладацца на беларускай мове.
Класы з беларускай мовай навучання, якія адпавядаюць 8-11 класам беларускай сярэдняй школы, пачнуць сваю працу з 1 верасня гэтага года. На пачатку будуць спалучацца формы стацыянарнага і хатняга навучання, у залежнасці ад жадання бацькоў. У выніку вучні будуць атрымліваць адукацыю ў адпаведнасці з прызнанымі ў Польшчы і Еўрапейскім саюзе стандартамі.
Ліцэй будзе існаваць за кошт польскага бюджэту, паведаміў Naviny.by заснавальнік Нацыянальнага гуманітарнага ліцэя імя Якуба Коласа, які быў зачынены ў 2003-м годзе і фактычна апынуўся ў падполлі, Уладзімір Колас.
У Польшчы беларускамоўная адукацыя прадстаўлена даволі шырока, напрыклад, працуе кафедра беларусістыкі ў Варшаўскім універсітэце. У гарадах Бельску і Гайнаўцы ёсць два ліцэя і шэраг пачатковых школ, дзе беларуская мова вывучаецца як прадмет. Напрыклад, як асобны абавязковы прадмет мова вывучаецца ў гайнаўскім ліцэі і гімназіі, у ІІ Агульнаадукацыйным ліцэі з беларускай мовай навучання імя Браніслава Тарашкевіча ў Бельску Падляскім. Па інфармацыі «Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына», беларускую мову ў 38 навучальных установах вывучае 3 044 чалавекі.
Уладзімір Колас падкрэсліў, што ў гданьскім ліцэі ўсе прадметы будуць вывучацца на беларускай мове, што дазваляецца польскім заканадаўствам. У гэтым сэнсе ліцэй будзе ўнікальным як у Польшчы, так і ў Беларусі. Уладзімір Колас патлумачыў, што польскія ўлады зыходзяць з таго, што ў сучаснай Беларусі няма зарэгістраваных ліцэяў з беларускай мовай навучання. А патрэба ў гэтым ёсць.
Ліцэй будзе існаваць пры Звязе школ інжынерыі навакольнага асяроддзя ў горадзе Гданьск. Гэтая арганізацыя ўжо шэсць гадоў падтрымлівае сувязь з настаўнікамі, выпускнікамі і вучнямі зачыненага Беларускага гуманітарнага ліцэя ў Мінску, з беларускім культурным таварыствам «Хатка», якое аб’ядноўвае беларускую нацыянальную меншасць Памор’я.
Польскае заканадаўства дазваляе аказваць адукацыйныя паслугі таксама і грамадзянам іншых краін — у тым ліку на мовах нацыянальных меншасцяў. Так што ў ліцэй могуць быць прынятыя і выпускнікі старэйшых класаў беларускіх школ. На сённяшні дзень у будучым ліцэі ўжо ёсць каля пяцідзесяці заяў на навучанне на беларускай мове.
У ліцэі будуць працаваць, кажа Уладзімір Колас, высокакваліфікаваныя педагогі з Польшчы і з Беларусі. З апошнімі будуць заключаць адмысловыя кантракты. Ён кажа, што з’яўленне такой навучальнай установы можна толькі вітаць. «У Гданьску вельмі ганарацца, што менавіта там будзе адчынены адзіны ў свеце беларускамоўны ліцэй. Вельмі сумна, што такі ліцэй з’явіцца не ў Мінску, хаця гэта абсалютна лагічна, зыходзячы з моўнай дзяржаўнай палітыкі», — кажа Колас.
Адукацыя беларусаў за мяжой, у Польшчы ў прыватнасці, усё больш набывае палітычную афарбоўку. Неяк так атрымліваецца ў сучаснай Беларусі, што не хочуць студэнты, якія маюць светапогляд, які адрозніваецца ад афіціыйнай пазіцыі ўладаў, вучыцца на Радзіме. А калі хочуць, ім не даюць такой магчымасці. Дастаткова ўспомніць тую ж праграму Каліноўскага ў Польшчы, пазачарговы набор беларускіх студэнтаў на навучанне па якой скончыўся ў лютым. Набор быў абвешчаны ўрадам Польшчы для тых студэнтаў, якія пазбавіліся магчымасці вучыцца ў роднай краіне пасля ўдзелу ў падзеях, што адбыліся за прэзідэнцкімі выбарамі.
Як паведаміла БелаПАН каардынатар праграмы, старшыня камітэта абароны рэпрэсаваных «Салідарнасць» Іна Кулей, пасля масавых затрыманняў удзельнікаў акцыі 19 снежня ў Мінску польскія ВНУ заявілі пра гатоўнасць прыняць адлічаных беларускіх студэнтаў у сярэдзіне навучальнага года. Па праграме Каліноўскага Польшча выдаткавала 150 стыпендый для студэнтаў, 50 стыпендый для дактарантаў і 10 навуковых стыпендый для выкладчыкаў.
У польскіх ВНУ па праграме Каліноўскага навучаецца больш за 250 студэнтаў, у розны час выключаных з беларускіх ВНУ. Таксама, па звестках Іны Кулей, больш за 30 чалавек навучаецца ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце ў Вільнюсе, некалькі чалавек — у ВНУ Эстоніі, Чэхіі і іншых еўрапейскіх краін.
Кіраўнік Таварыства беларускай школы Алесь Лозка кажа, што патрэба ў беларускамоўнай навучальнай установе як у Беларусі, так і ў Польшчы ёсць безумоўна. «Тое, што беларускі ліцэй з’явіцца на этнічнай беларускай тэрыторыі, можна толькі вітаць, гэта пойдзе адукацыйнаму беларускамоўнаму працэсу толькі на карысць», — сказаў Лозка.
Ён заўважыў, што ў Беларусі сапраўды няма ліцэяў, дзе б выкладанне адбывалася цалкам на беларускай мове. Тым не меньш ён падкрэсліў — у краіне ёсць шэраг навучальных устаноў, дзе значная частка прадметаў чытаецца на беларускай мове. У некаторых ВНУ выкладчыкі чытаюць лекцыі на беларускай мове нават па дакладных дысцыплінах: «Я ведаю, што такія добрыя прыклады ёсць у Педагагічным універсітэце, у БДУ, Нацыянальным тэхнічным універсітэце. Выкладанне прадметаў на беларускай мове трымаецца на асобах, не на моўнай дзяржаўнай палітыке».
Алесь Лозка лічыць, што змяненне дзяржаўнай палітыкі на больш лаяльную ў дачыненні да беларускай мовы павінна адбывацца комплексна, не арыентуючыся толькі на вышэйшую ці пачатковую адукацыю.
«Каб ужытак мовы пашыраўся, неабходна і ў дзіцячых садках ствараць беларускамоўныя групы, і ў школах пашыраць выкладанне на беларускай мове, і, нарэшце, стварыць беларускамоўны ўніверсітэт у Беларусі», — кажа ён.

Источник: Хартия'97